Грай — Ляпис Трубецкой

Недзе ля ракі, дзе не мае броду

Шэрыя быкі танчаць карагоды

Ланцугі ў начы адліваюць златам

Воран там крычыць з воўкам родным братам.

Палыхае там вогнішча да неба

П’юць яны віно заядаюць хлебам

Песні ім пяюць старыя цыганкі

Б’юць капытам, б’юць, а ў небе маланкі!

Прыпеў:

Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:

Ім ня трэба сонца, цемры ім багата

Ім вясны ня трэба, ім зімы б паболей

Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволі

Грай! Шукай! У снах юнацтва свае мары!

Грай! Гукай! Вясны зялёнай цёплай чары!

Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!

Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля!

Напілісь быкі, скачуць па краіне

Топчуць ручнікі капытамі ў гліне

Скачуць па дварах, адчыняюць хаты,

Хто не пахаваўся будзе вінаватым!Прыпеў (2 разы)